Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

25 снежня 2016

Бацькі дзіцяці-інваліда з 1 ліпеня 2017 года змогуць працаваць і атрымліваць дапамогу па доглядзе

26 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з 1 ліпеня 2017 года бацькам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда, будзе прадастаўлена права працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не больш як 0,5 стаўкі) або дома з захаваннем выплаты дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайце ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марына Арцёменка адзначыла, што такая норма прадугледжана праектам новай рэдакцыі закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".

Праект прыняты 16 снежня бягучага года ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў. Да ўступлення ў сілу законапраект таксама павінен быць прыняты ў другім чытанні і разгледжаны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Праектам закона прадугледжана, што ён уступае ў сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Інфармацыя аб апублікаванні нарматыўнага прававога акта будзе размешчана ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Законапраект змяшчае новыя нормы, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы