Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

2 чэрвеня 2022

Выстава ў памяць мітрапаліта Філарэта адкрыецца ў Магілёве

Выстава, прысвечаная памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, пачне працаваць сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з асабістага архіва мітрапаліта Філарэта. Яны раскрыюць падзвіжніцкі, асветніцкі жыццёвы шлях першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Як расказалі ва ўстанове культуры, на выставе будуць прадстаўлены творы мастакоў і іканапісцаў з Беларусі, Расіі і Малдовы, а таксама будуць выстаўлены работы лаўрэатаў усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы Беларусі. Часткай экспазіцыі стануць матэрыялы выставы "Блажэнная Валянціна. Духоўная заступніца зямлі беларускай", - адзначылі ў музеі.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пройдзе 3 чэрвеня ў 15.00. Уваход на мерапрыемства свабодны.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы