Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

9 жніўня 2018

У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжа

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 8 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з больш як 1,460 млн га, што складае 68,3 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 4 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27,5 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 8 жніўня аграрыі намалацілі 2,794 млн т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 88,8 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 81,3 працэнта плошчаў, Мінскай - 74,8 працэнта, Гомельскай - 62,8 працэнта, Віцебскай - каля 50 працэнтаў і Магілёўскай - 48,7 працэнта плошчаў.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы