Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

22 верасня 2022

Самабытную культуру Глускага раёна прэзентуюць у Магілёве

Творчая прэзентацыя Глускага раёна пройдзе сёння ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Мерапрыемства стане працягам маштабнага фестывалю народнай творчасці "Беларусь родная, музычная, народная", прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

У жыхароў і гасцей Магілёва з'явіцца магчымасць азнаёміцца з самабытнай культурай Глускага раёна. Для гасцей падрыхтавалі розныя майстар-класы, выстаўку вырабаў майстроў народнай творчасці і іншых арганізацый раёна. Яркім акцэнтам мерапрыемства стане вялікі творчы канцэрт лепшых калектываў і выканаўцаў Глускага раёна.

Як адзначылі арганізатары, кожны раён Магілёўскай вобласці - унікальны ў сваім культурным напаўненні. "Хочацца паказаць людзям нашу багатую і самабытную культуру. Акрамя таго, такія творчыя прэзентацыі знаёмяць гасцей свята з традыцыямі нашых продкаў, якія майстры беражліва захоўваюць і ўвасабляюць у жыцці сучаснага грамадства. Гэта дапамагае нам не толькі ведаць сваю культуру і гісторыю, але і захоўваць сувязь паміж пакаленнямі", - адзначылі ў абласным метадычным цэнтры.

Пачатак канцэрта ў 17.30. Да гэтага ў метадычным цэнтры будуць працаваць тэматычныя выстаўкі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы