Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

10 сакавіка 2023

Рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці Васіля Яроміна стартуюць у Магілёве

Традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна стартуюць у Магілёве сёння, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у спарткомплексе "Алімпіец" на працягу двух дзён.

У праграме 13 дысцыплін: бег на 60, 200, 400, 800, 1500 і 3000 м, бег з бар'ерамі на 60 м, спартыўная хадзьба на 3000 м, змешаная эстафета 4х200 м, скачкі ў даўжыню і вышыню, трайны скачок і штурханне ядра. Удзельнікамі будуць дзяўчаты і юнакі 2008-2010 гадоў нараджэння з розных куткоў краіны. Як адзначылі арганізатары, верагодна, удзел у спаборніцтве прымуць і расійскія спартсмены.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця пачнецца ў 12.45. Пасля гэтага стартуюць папярэднія забегі ў дзяўчат і юнакоў. У першы дзень пройдуць забегі на розныя дыстанцыі, змешаная эстафета, а таксама спаборніцтвы па скачках у даўжыню і штурханні ядра. Завершыцца першы дзень спаборніцтваў цырымоніяй узнагароджання.

На наступны дзень, 11 сакавіка, пройдуць папярэднія забегі і забегі на розныя дыстанцыі. Прадоўжацца спаборніцтвы трайнымі скачкамі. Узнагароджанне пераможцаў і закрыццё спаборніцтваў запланавана на 13.15.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы