Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

8 красавіка 2019

На шчасце, на багацце, на добры ўраджай! У "Александрыйскім" правялі засеўкі

З сівых стагоддзяў дайшоў да нас вельмі прыгожы абрад засевак, альбо, як кажуць інакш, свята першай баразны. Нашы продкі шмат увагі надавалі рытуальным дзеянням, якія павінны былі забяспечыць багаты ўраджай. І зараз пакаленне ХХІ стагоддзя падтрымлівае даўнія традыцыі. 

У ААТ «Александрыйскае» сейбіты выехалі ў поле яшчэ на мінулым тыдні. А на гэтым тыдні для іх былі праведзены засеўкі. Артысты раённага Дома культуры падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму з песнямі, танцамі і, безумоўна, абрадавымі дзеяннямі.

 Са словамі пажаданняў да хлебаробаў звярнуліся дырэктар сельгасарганізацыі Андрэй Кузьменка, галоўны інжынер Максім Медзякоў, галоўны аграном Віктар Котаў. «Пачатак пасяўной закладвае аснову будучага ўраджаю, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – А значыць, аснову поспехаў у жывёлагадоўлі і эканоміцы нашай гаспадаркі. Самае галоўнае для нас – час, таму трэба ўкласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. А для гэтага ўсе службы павінны працаваць як адзіны арганізм».

Хлебаробы ўрачыста атрымалі караваі, а таксама зерне, якое рукамі хлебаробаў александрыйскай зямлі лягло ў раллю – на шчасце, на багацце, на добры ўраджай.

Як расказаў нам Андрэй Кузьменка, у яравым севе ААТ «Александрыйскае» плануецца пасеяць 2,5 тысячы га ячменя для вытворчасці кармоў, а таксама 3,5 тысячы га кукурузы. «Настрой у калектыва цудоўны, тэхніка гатова на 100%, пагода сайдзейнічае, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Застаецца толькі старанна працаваць».


Юрый ЛАСКОЎСКІ, трактарыст-машыніст ААТ «Александрыйскае»:

– Мая першая пасяўная была ў далёкім 1981 годзе – на той час яшчэ ў калгасе «Дняпроўскі». З тых часоў кожную вясну я выязджаю ў поле. І заўсёды раблю гэта з добрым настроем – калі зерне кладзецца ў раллю, гэта сапраўдная прыгажосць. І тэхніка – магутны «Fendt-930» – не падводзіць. Прыемна, што поруч са мной і на пасяўной, і на ўборачнай працуе мой сын Яўгеній. З дзяцінства я стараўся прывіць яму любоў да тэхнікі, а зараз ён сярод перадавікоў нашай гаспадаркі.

Iнтэрнэт - рэсурсы