Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

20 ліпеня 2023

Мартынюк: эфектыўнасць прадпрыемстваў забяспечвае рэальныя сацгарантыі для грамадзян

Эканамічная эфектыўнасць прадпрыемстваў забяспечвае рэальныя сацыяльныя гарантыі для грамадзян. Такое меркаванне ў час сустрэчы з калектывам філіяла ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" - "Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава" агучыў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы былі на прадпрыемстве, якое паказвае ўстойлівае і дынамічнае развіццё не толькі ў сферы эканомікі. Тут мы ўбачылі моцны сацыяльны пакет, якім забяспечаны ўсе работнікі завода. Гэта вялікая сумесная работа прафсаюзнага камітэта і кіраўніцтва прадпрыемства паказвае клопат аб сваіх людзях. Такую ўвагу да грамадзян па месцы іх працаўладкавання можна ўбачыць не толькі тут, а па ўсёй краіне, што яскрава пацвярджае дзейснасць дзяржаўнага вектара - у аснове ўсяго заўсёды стаяць людзі, - адзначыў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці. - Аднак ад эканамічнага складніка таксама нельга адысці. Чым вышэйшая эфектыўнасць, тым больш рэальных сацыяльных гарантый атрымліваюць работнікі".

"На гэтым аўтамабільным заводзе шмат дынастый, ёсць такія, што агульны іх працоўных стаж перавышае 400 гадоў. І, на мой погляд, гэта лепшае пацвярджэнне паспяховасці і стабільнасці як прадпрыемства, так і нашых грамадзян", - адзначыў Леанід Мартынюк.

У аддзеле галоўнага канструктара працуе канструктар Наталля Куцапаленка. Калісьці на завод у Магілёве прыйшоў працаваць кавалём яе прадзед Васіль Цецерлюкоў. Потым сюды прыйшлі яго дзеці. А цяпер на заводзе працуюць 6 чалавек з гэтай сям'і. Працоўны стаж дынастыі складае 433 гады.

Работа з моладдзю і кадрамі, забеспячэнне сацыяльных гарантый - гэтым пытанням таксама ўдзялілі шмат увагі. Як расказаў кіраўнік завода Аляксандр Моніч, прадпрыемства актыўна падтрымлівае сваіх работнікаў. "Выплаты маладым спецыялістам, магчымасць атрымаць пакой у інтэрнаце, падтрымка жанчын і мужчын, якія знаходзяцца ў дэкрэтных водпусках і шмат іншага. Дзяржава заклала ўсё гэта ў аснову нашай работы. Са свайго боку мы прыкладаем максімальныя намаганні, каб чалавек адчуваў клопат як з боку дзяржавы, так і кіраўніцтва завода", - адзначыў ён.

Традыцыі настаўніцтва для прадпрыемства - не пусты гук. "Мы зацікаўлены ў тым, каб да нас на работу прыходзіла моладзь, а таму ствараем для іх усе ўмовы. Ніводны малады спецыяліст не застаецца кінутым на волю лёсу пасля працаўладкавання. За імі замацоўваюцца вопытныя спецыялісты, якія дапамагаюць адаптавацца да работы. Праводзім на прадпрыемстве дні адаптацыі для такіх маладых людзей - разбіраем усе праблемныя моманты, адказваем на пытанні. Са свайго боку мы робім усё, каб чалавек змог раскрыцца як прафесіянал і атрымліваў за гэта дастойную заработную плату. У нас насычанае спартыўнае і культурнае жыццё", - расказаў кіраўнік прадпрыемства.

Леанід Мартынюк у час сустрэчы з калектывам пацікавіўся, як ідуць справы на заводзе, якія планы ёсць на перспектыву. Акрамя таго, прайшло абмеркаванне і важных дзяржаўных пытанняў: унутранай і знешняй палітыкі, дэмаграфічнай бяспекі. Таксама ўдзялілі ўвагу пытанням кібербяспекі. "Любы чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй цудоўна ведае і разумее працэсы, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Аднак ніколі не бывае лішнім абмеркаваць гэтыя тэмы яшчэ раз. Часта менавіта такія сустрэчы дапамагаюць высветліць праблемныя моманты, падзяліцца меркаваннямі і поглядамі. Такія канструктыўныя і змястоўныя дыялогі заўсёды цікавыя і насычаныя", - рэзюмаваў ён.

Пасля размовы з калектывам памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, а таксама азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі Магілёўскага аўтамабільнага завода.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы