Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

19 кастрычніка 2023

Магілёўскі і Брэсцкі абласныя тэатры лялек абмяняюцца гастролямі

Магілёўскі і Брэсцкі абласныя тэатры лялек 19-21 кастрычніка абмяняюцца гастролямі, расказалі БЕЛТА ў магілёўскай установе культуры.

Брэсцкія лялечнікі прадставяць на магілёўскай сцэне спектакль паводле казкі Святланы Макаравіч "Пякарня Мыш-Маш" у пастаноўцы славенскага рэжысёра Роберта Вальтла. Герой гісторыі - умелы кулінар, лепш за якога ніхто не зможа спячы хлеб. Яго верныя памочнікі - мышкі, якія апоўначы ператвараюцца ў чалавечкаў, весяляцца і танцуюць. Аднойчы зайздросная суседка пекара Ярына раскрыла тайну Мыш-Маша і расказала ўсім, што ён чараўнік. Пасля гэтага інцыдэнту пекар знікае, а разам з ім ад людзей сыходзіць радасць, бо больш ніхто не есць самага смачнага хлеба ў свеце.

У сваю чаргу магілёўскія лялечнікі прадставяць у Брэсце спектакль "Прыгоды Джэка Вераб'я" - займальную гісторыю пра піратаў з неверагоднымі ператварэннямі і сапраўднымі бітвамі на шпагах. Галоўны герой казкі адправіцца ў новае марское падарожжа, з гумарам пераадольваючы ўсе яго нягоды і цяжкасці. Гэта яркі музычны спектакль з запамінальнымі мелодыямі і любімымі героямі, аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык якога Ігар Казакоў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы