Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

8 чэрвеня 2022

Электронная энцыклапедыя "Магілёў на Дняпры" раскажа аб 250-гадовай гісторыі краю

Электронную энцыклапедыю "Магілёў на Дняпры, або Гісторыя адной губерні" стварылі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна. Новы інтэрнэт-рэсурс прысвечаны 250-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскай губерні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы культуры.

Энцыклапедыя размешчана на сайце абласной бібліятэкі і складаецца з дзесяці тэматычных раздзелаў, якія адлюстроўваюць пэўны перыяд у развіцці і станаўленні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, звязаны ў тым ліку з рознымі гістарычнымі асобамі: "250. Адваротны адлік", "Па гарадах і вёсках", "Ваша правасхадзіцельства", "Магілёў губернскі", "Стан спраў", "Жыццё-быццё", "Вялікія і знакамітыя", "Губернская друкарня", "Маўклівыя сведкі эпохі", "А ці ведаеце вы?"

Пры стварэнні рэсурсу выкарыстаны дакументы з фонду ўстановы культуры, у тым ліку вялікая колькасць артыкулаў магілёўскіх гісторыкаў, вучоных і краязнаўцаў. Яны дапоўнены матэрыяламі са свабодных інтэрнэт-крыніц. "Энцыклапедыя дапаможа адказаць на многія пытанні, узбагаціць веды па гісторыі магілёўскага рэгіёна, а таксама будзе карыснай ва ўстановах адукацыі ў якасці дапаможнага матэрыялу", - адзначылі ў бібліятэцы.

Напрыклад, з энцыклапедыі можна даведацца, сустрэчай якіх дзвюх каранаваных асоб у Магілёве вырашыўся канчатковы лёс Рэчы Паспалітай і Турцыі, дзе зараджаўся Чарнаморскі флот Расіі, як звалі выдатнага магілёўскага губернатара-рэфарматара, які ператварыў гэтыя землі ў адну з працвітаючых і прагрэсіўных губерняў Расійскай імперыі, які горад у час Першай сусветнай вайны стаў неафіцыйнай сталіцай дзяржавы.

Магілёўская губерня з'явілася на карце Расійскай імперыі 250 гадоў таму, 28 мая 1772 года, у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка яна праіснавала амаль 150 гадоў. За гэты гістарычны перыяд на магілёўскай зямлі адбыўся шэраг эпахальных падзей, якія ўвайшлі ў гісторыю не толькі нашай краіны, але і ўсёй Еўропы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы