Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

28 чэрвеня 2022

БЕЛТА прэзентуе ў Магілёве праект "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік"

У Магілёве Беларускае тэлеграфнае агенцтва 28 чэрвеня прэзентуе праект "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік". Тэматычная экспазіцыя размесціцца ў самым сэрцы абласнога цэнтра - на плошчы Славы, паведамляе БЕЛТА.

Гэты праект БЕЛТА рэалізуе сумесна з Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго аснове - асабістыя пісьмы ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя прадстаўлена інфармацыйнымі стэндамі, іх усяго 18, дзе размешчаны адсканіраваныя пісьмы сведак тых страшных падзей, а ў іх - пачуцці, думкі і перажыванні франтавікоў.

Размесціцца выстава каля ратушы на плошчы Славы. Яе адкрыццё стане адной з першых падзей, якія дадуць старт шэрагу святочных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Уваход на выставу свабодны.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы