101 информирует
Бяспека ў кожны дом. г. Шклоў
У рамках першага этапу акцыі шклоўскія ратавальнікі наведалі пункт нарыхтоўкі другаснай сыравіны.
Супрацоўнікі нагадалі, як зберагчы сваё жыллё ад пажару. Распавядалі, што ў аснове пажараў ляжыць чалавечны фактар і як важна ў зімовы перыяд трымаць у спраўнасці ацяпляльныя элементы, не перакальваць печы і не пакідаць іх топку без нагляду. Работнікі МНС рэкамендавалі жыхарам для папярэджання пажару ў пакоі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія апавясцяць гучным сігналам ў выпадку задымлення. Усе ўдзельнікі мерапрыемства з ўвагай слухалі інспектара, прымалі удзел у бяседзе і актыўна адказвалі на пытанні.
У завяршэнні сустрэчы, кожны з прысутных атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю, у якой знаходзіцца маса карыснай інфармацыі.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правіла пажарнай бяспекі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!