Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Сацыяльная сфера

Сацыяльная сфера

Дзейнасць сферы культуры раёна накіравана на захаванне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны. Культурныя запыты насельніцтва раёна задавальняюць: раённы Дом культуры, 6 сельскіх Дамоў культуры, 8 сельскіх клубаў, 1 клуб-бібліятэка, Александрыйскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Дабрэйкаўскi Дом народнай творчасці, аўтаклуб, 2 Дома рамёстваў, Баркоўскі клуб-музей, 18 сельскіх бібліятэк, 2 гарадскіх філіяла, автобиблиотека, цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі, раённы гісторыка-краязнаўчы музей і "Дом - музей П. Алейникава" д.Кривель, дзіцячая школа мастацтваў і 8 філіялаў на сяле.

У раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для карыснага і змястоўнага вольнага часу насельніцтва. Праводзіцца значная работа па развіцці самастойнай творчасці, росту выканаўчага майстэрства калектываў мастацкай самадзейнасці.

На базе ўстаноў культуры аграгарадкоў арганізаваны 6 пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва, на якіх рэгулярна выступаюць калектывы Магілёўскай абласной філармоніі, драматычнага тэатра, абласнога тэатра лялек, арганізуюцца абменныя канцэрты з вядучымі калектывамі вобласці.

Сетка ўстаноў адукацыі раёна прадстаўлена 39 установамі адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г.Шклова», 7 сярэдніх, 8 вучэбна-педагагічных комплексаў «Школа-сад», УА «Шклоўская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку», установа адукацыі «Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12», 13 дашкольных устаноў, дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Шклова», «Цэнтр дзіцячай   творчасцi «Прамень», «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Шклова», «Аздараўленчы лагер «Космас », 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць: цэнтральная раённая бальніца, у склад якой уваходзяць паліклініка на 340 наведванняў у змену і стацыянар на 183 койкі; 8 урачэбных амбулаторый; 10 фельчарска-акушэрскіх пункта; 3 здраўпункта ў г. Шклове.

У Шклоўскім раёне стабільна функцыянуе і развіваецца сістэма спартыўнай, фізкультурна-масавай і аздараўленчай работы. Маецца 123 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 19 спартзалаў, 24 прыстасаваных для заняткаў фізічнай культурай памяшкання. Асноўную работу ў гэтым напрамку ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам Шклоўскага раёна» і ДСВСУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Шклоўскага раёна».

Раённыя сродкі масавай інфармацыі прадстаўлены ўстановамі: «Рэдакцыя раённай газеты "Ударны фронт", "Рэдакцыя раённага тэлевяшчання «Тэлекампанія Шклоў».

Iнтэрнэт - рэсурсы