Указам Прэзідэнта ўрэгулявана дзейнасць цэнтраў, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ нумар 300, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ ад 23 снежня 2019 года нумар 475 "Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да колькасці цэнтраў, якія ствараюцца для абслугоўвання дзейнасці бюджэтных арганізацый: не больш за адзін у кожным раёне, горадзе абласнога падпарадкавання, раёне Мінска, не больш за два - на абласным узроўні і па адным у Мінску па напрамках дзейнасці. Вызначаны катэгорыі бюджэтных арганізацый, якія падлягаюць абавязковаму абслугоўванню ў гэтых цэнтрах, віды дзейнасці, якія цэнтры ажыццяўляюць у інтарэсах бюджэтных арганізацый, а таксама адказнасць за парушэнне заканадаўства ў межах выконваемых імі функцый.
Указам рэалізаваны адзіны прынцып кіравання дзейнасцю цэнтраў - падпарадкаванне непасрэдна старшыні адпаведнага выканкама або ўпаўнаважанаму ім намесніку.
На Савет Міністраў ускладзены паўнамоцтвы па вызначэнні штатнай структуры і колькасці работнікаў цэнтраў у залежнасці ад тэрытарыяльнага ўзроўню.
Навацыі ўказа ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года. Да названай даты абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты павінны зацвердзіць парадак узаемадзеяння цэнтраў і бюджэтных арганізацый, што абслугоўваюцца імі.-0-