Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
27 красавіка 2023

У Беларусі амаль 10 тыс. чалавек атрымаюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі

У Беларусі амаль 10 тыс. чалавек атрымаюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі, яе пачалі ўжо выплачваць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы.

Матэрыяльная дапамога выплачваецца ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям, якія пацярпелі ад яе наступстваў. "У параўнанні з 2022 годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічаны для ўсіх атрымальнікаў. Выплата дапамогі прадоўжыцца па 4 мая. На яе выплату з рэспубліканскага бюджэту будзе накіравана каля Br10 млн", - праінфармавалі ў Мінпрацы.

У гэтым годзе матдапамогу ў памеры Br2 тыс. атрымаюць інваліды і ўдзельнікі ВАВ, а таксама тыя, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года. На такую ж суму могуць разлічваць і тыя, хто прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.

Узнагароджаныя ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады ВАВ, працаваўшыя на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог атрымаюць па Br1,1 тыс. Такая ж матэрыяльная дапамога належыць і людзям, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", і людзям, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

Пацярпелыя ад наступстваў вайны атрымаюць па Br850. Столькі ж прадугледжана для членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), прапаўшых без вестак у гады ВАВ, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў ваенны перыяд або з іх наступствамі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін