Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
30 красавіка 2024

У Беларусі актуалізуюць правілы аховы працы

У Беларусі актуалізуюць правілы аховы працы пры рабоце на вышыні і ў харчовай прамысловасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іван Карчэўскі.

Паводле яго слоў, міністэрствам пастаянна праводзіцца работа па карэкціроўцы правіл аховы працы па розных напрамках. Гэта абумоўлена тым, што некаторыя дакументы даўно прымаліся і маральна ўстарэлі, паколькі ў практыку ўжо ўкаранёны новыя тэхнікі і тэхналогіі. Напрыклад, правілы адносна найбольш траўманебяспечных відаў вытворчасці карэкціруюцца рэгулярна. Дакументы для галін, дзе няшчасныя выпадкі адбываюцца рэдка, - па прапанове органаў дзяржкіравання па меры рэальнага з'яўлення навацый.

У планах міністэрства актуалізаваць, у прыватнасці, Правілы аховы працы пры працы на вышыні. "Зразумела, чым вышэй ад бяспечнага месцазнаходжання знаходзіцца работнік, тым больш істотныя меры бяспекі патрабуюцца. Аднак у шэрагу выпадкаў патрабаванні неабгрунтавана строгія. Вышыня дзіцячай горкі амаль 2 м, а ў правілах прапісана неабходнасць прышпільваць дарослага мужчыну, калі ён падняўся на вышыню 1,3 м", - сказаў Іван Карчэўскі.

Ён лічыць, што гэта не зусім правільна. "Назапашаны вопыт, ёсць сучасныя сродкі індывідуальнай аховы, якія забяспечваюць бяспеку пры выкананні работ на вышыні. Ужо даўно не тыя сродкі індывідуальнай аховы, якія прадугледжаны ў дзеючых нарматыўных актах. З'явіліся больш сучасныя, бяспечныя, камфортныя, якія не перашкаджаюць працаваць. Усё гэта будзе ўлічана ў новых правілах", - адзначыў начальнік упраўлення.

Акрамя карэкціроўкі гэтага аспекту, удасканаляць падыходы да навучання і падрыхтоўцы работнікаў, якія выконваюць работы на вышыні.

Цяпер ідзе перапрацоўка правіл аховы працы ў харчовай прамысловасці. Апошнім часам з'явілася вельмі шмат новых тэхналогій, укаранёна новае абсталяванне. Усё гэта плануюць адлюстраваць у абноўленых правілах. "Заадно аптымізуем іх колькасць. Аб'яднаем у адзін дакумент, дзе кожная асобная частка будзе прысвечана пэўнаму віду вытворчасці. Гэта значыць вытворчасць мяса - асобна, хлебабулачных вырабаў - асобна і г.д.", - растлумачыў Іван Карчэўскі.

Паводле яго слоў, для прадпрыемстваў галіны, многія з якіх у краіне шматпрофільныя, адзіны дакумент будзе больш зручным у выкарыстанні.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін