Лукашэнка падпісаў указ аб рэгуляванні адміністрацыйных працэдур
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ нумар 313 "Аб рэгуляванні адміністрацыйных працэдур". Дакумент накіраваны на тое, каб ажыццяўленне такіх працэдур прывесці ў адпаведнасць з законам ад 7 снежня 2023 года "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжана надзяленне РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" функцыямі аператара дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Рэестр адміністрацыйных працэдур", уладальнікам якой з'яўляецца Міністэрства эканомікі. Гэта зроблена ў мэтах забеспячэння даступнасці інфармацыі аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання.
За Саветам Міністраў замацоўваюцца паўнамоцтвы на рэгуляванне платы за паслугі (работы), якія аказваюцца ўпаўнаважаным органам пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, а таксама на ўстанаўленне формы рэгламенту такой працэдуры (змяшчае інфармацыю аб патрабаваннях да яе ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання).
Згодна з указам прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 25 чэрвеня 2021 года нумар 240 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".-0-