Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны з 1 жніўня ў Беларусі
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму змяняюцца з 1 жніўня. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 26 ад 24 ліпеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br364,40, што на 3,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня.
Памер бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва - Br403,94, пенсіянераў - Br271,09, дзяцей да 3 гадоў - Br232,41, ад 3 да 6 гадоў - Br319,50, ад 6 да 18 гадоў - Br388,35.
Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 кастрычніка 2023 года.
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца ад памеру БПМ.
Павышаюцца, у прыватнасці, памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, "узроставыя" даплаты да пенсій, атрымальнікамі якіх з'яўляюцца амаль паўмільёна чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя, памеры сацыяльных пенсій інвалідам і дзецям-інвалідам.-0-