Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
24 жніўня 2023

Усе рэгіёны Беларусі завяршылі церабленне лёну

Усе рэгіёны Беларусі завяршылі церабленне лёну. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 24 жніўня сабрана больш за 91 працэнт убіраемых культур: з іх 92 працэнты збожжавых каласавых і зернебабовых культур і больш за 88 працэнтаў рапсу. Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 6784 тыс.т, з іх 5849 тыс.т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і больш як 935 тыс.т рапсу. Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку ранніх збожжавых каласавых і зернебабовых культур, набліжаюцца да фінішу Мінская і Гродзенская вобласці.

Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана больш за 37 тыс.т.

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 57 працэнтаў да скошанай плошчы. Праведзена лушчэнне іржышча на 14 працэнтах да ўбранай плошчы.

Азімы рапс на зерне пасеяны на 95 працэнтах плошчы краіны - Мінская, Брэсцкая, Магілёўская і Віцебская вобласці завяршылі сяўбу.

Гаспадаркі краіны пачалі ўборку бульбы. Ураджайнасць - 320,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 408 тыс.т.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін