Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
10 ліпеня 2023

Прэзідэнт НАК расказаў юным барцам у Шклоўскім раёне аб спартыўных дасягненнях юнацтва

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка сустрэўся з юнымі барцамі і трэнерамі СДЮШАР Шклоўскага раёна - усяго амаль 30 чалавек. Сяброўская размова адбылася ў зале барацьбы ўстановы, дзе гэтым відам спорту пяць гадоў займаўся кіраўнік НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да размовы з падрастаючымі спартсменамі таксама падключыліся старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы двухразовы чэмпіён свету па грэка-рымскай барацьбе Алім Селімаў і сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Токіа-2020 па жаночай барацьбе ўраджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна. Госці разам з дзецьмі размясціліся на татамі і завязалася адкрытая размова. Віктар Лукашэнка расказаў пра сваё спартыўнае мінулае, адказаў на пытанні: чаму ён выбраў гэты від спорту, якія ў яго жыцці былі значныя перамогі і самыя сур'ёзныя траўмы, якія якасці патрэбны для дасягнення высокіх вынікаў, чым будучы прэзідэнт НАК захапляўся акрамя барацьбы і як праводзіў вольны час.

Дарэчы, свой першы сярэбраны медаль Віктар Лукашэнка заваяваў менавіта ў зале барацьбы гэтай СДЮШАР. Паводле яго слоў, у раённым цэнтры варыянтаў у выбары віду спорту для заняткаў было няшмат. Вольную барацьбу ён выбраў замест футбола і лёгкай атлетыкі. Гаворыць, у дзяцінстве быў моцным хлопцам, і калі іх школьны клас прывялі ў СДЮШАР для адбору, трэнер адразу вылучыў яго ў ліку перспектыўных для барацьбы. Трэніроўкі праходзілі па-рознаму - як любому дзіцяці, у чымсьці даводзілася з сабой змагацца. Напрыклад, больш за ўсё ён не любіў адпрацоўваць прыёмы і заняткі на турніку. Маральна гэта давалася складана.

У час размовы Віктар Лукашэнка параіў не баяцца няўдач і паражэнняў: "Толькі прайграючы, ты будзеш выйграваць і падымацца па прыступках вышэй. Вельмі рады сёння знаходзіцца ў роднай спартыўнай школе і сустракацца з дзецьмі. Больш чым за 30 гадоў тут змянілася многае. У адрозненне ад цяперашніх спартсменаў, у нас не было нават формы, я не кажу пра астатняе. Цяпер усё інакш: у дзяцей ёсць магчымасць трэніравацца і дасягаць сур'ёзных вынікаў. З імі сёння паразмаўлялі старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы двухразовы чэмпіён свету, а таксама алімпійская прызёрка Ірына Курачкіна, якая таксама выйшла з раённага гарадка. Дзецям ёсць на каго раўняцца, усё ў іх руках. Калі ёсць мэтанакіраванасць, жаданне, самадысцыпліна, то ўсё атрымаецца не толькі ў спорце, але і ў любой іншай справе".

Віктар Лукашэнка пажадаў дзецям здароўя і пазітыву, умення ставіць мэты і дасягаць іх. "Барацьба - няпросты від спорту, які патрабуе пастаяннай руціннай работы", - падкрэсліў ён. На заканчэнне сустрэчы госці ўручылі дзецям спартыўную форму і неабходны інвентар для трэніровачнага і спаборніцкага працэсу.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін