Прэм'еру монаспектакля "Чалавечы голас" рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр
Прэм'еру монаспектакля "Чалавечы голас" рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэм'ерны паказ спектакля адбудзецца 2 лістапада. Рэжысёр-пастаноўшчык - Каміля Хусаінава.
Як расказалі ў тэатры, "Чалавечы голас" - адно з экспрэсіўных, праніклівых і прыгожых твораў французскага драматурга і кінарэжысёра Жана Както. Нягледзячы на тое што твор быў напісаны ў 1928 годзе, ён не страціў сваёй актуальнасці і цяпер. Аўтар расказвае ў ім трагічную гісторыю кахання. Новы монаспектакль дапаможа задумацца над тым, на што здольны чалавечы голас, ці можа ён зрабіць чалавека шчаслівым або, наадварот, прымусіць пакутаваць, а можа, падарыць надзею.
Галоўную ролю ў спектаклі выканае актрыса Алена Крыванос, якая працуе ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры з 2002 года. На яе рахунку каля сотні разнастайных роляў. Яна ж выступіла ў ролі рэжысёра новай пастаноўкі.
Пачатак спектакля ў 18.30.-0-