Мінпрацы апублікавала графік правядзення рэспубліканскага кірмашу вакансій для моладзі
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на сваім сайце апублікавала графік правядзення рэспубліканскага кірмашу вакансій для моладзі, які пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 15 па 19 мая, паведамляе БЕЛТА.
Мерапрыемства будзе ўключаць два асноўныя напрамкі: садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў свабодны ад вучобы час, а таксама садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў навучальных устаноў.
У кожным абласным горадзе і вялікіх гарадах з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій будзе праходзіць не менш за два дні, а ў невялікіх рэгіёнах - на працягу аднаго дня.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 2 тыс. наймальнікаў розных сфер дзейнасці, вядучыя работадаўцы кожнай вобласці: прадпрыемствы прамысловасці, арганізацыі гандлю, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі. Сярод іх "Мінскхлебпрам", гасцініца "Аква-Мінск", Талачынскі кансервавы завод, "Віцебскэнерга", "МагілёўАтракцыёны", прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна" (Гомельская вобласць) і іншыя.
Маладыя людзі змогуць прайсці гутарку з работадаўцамі, атрымаць кансультацыі па садзейнічанні ў працаўладкаванні і прайсці прафесійнае тэсціраванне для выбару далейшай кар'ернай траекторыі.-0-