БЧ зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша-Магілёў з-за рамонтных работ
У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша - Магілёў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне Орша-Заходняя - Чэрвіна 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка асобныя паязды міжнародных, міжрэгінальных ліній і паязды рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці на ўчастку Орша - Магілёў змененым маршрутам і раскладам цераз станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці і спадзяецца на разуменне гэтых акалічнасцей.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.-0-