Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 63 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 63 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. Толькі два раёны Гродзенскай вобласці дазволены для свабоднага перамяшчэння па лясной мясцовасці - Навагрудскі і Карэліцкі. Таксама абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Лельчыцкім, Рагачоўскім, Кармянскім, Жлобінскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім, Брагінскім, Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці. Віцебскі і Магілёўскі рэгіёны свабодныя ад забарон і абмежаванняў.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу