Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

24 кастрычніка 2023

У Беларусі створаць рэспубліканскую сістэму рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый

Урад пастанавіў стварыць рэспубліканскую сістэму рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 кастрычніка 2023 года нумар 723, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Названая сістэма будзе ўключаць у сябе рэспубліканскі рэзерв матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый - рэзерв Савета Міністраў у складзе дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву; галіновыя рэзервы матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый - рэзервы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў; тэрытарыяльныя і мясцовыя рэзервы матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый - рэзервы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; аб'ектавыя рэзервы матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый - рэзервы арганізацый, у паўнамоцтвы якіх уваходзіць вырашэнне пытанняў па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый.

Акрамя таго, вызначаны пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў, у якіх ствараюцца галіновыя падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Гэта пастанова ўступіла ў сілу з 23 кастрычніка 2023 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы