Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

27 лістапада 2024

У Беларусі перанесены тэрміны ўвядзення прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў

Саветам Міністраў 25 лістапада 2024 года прынята пастанова нумар 877, якая прадугледжвае перанос з 1 снежня 2024 года на 1 кастрычніка 2025 года тэрмінаў увядзення прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Пераносяцца тэрміны ўвядзення нагляду, у прыватнасці, макаронных вырабаў, круп, малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, шакаладу, чаю, кавы, абутку, бытавой тэхнікі, дрылёў электрычных, мыйных сродкаў, а маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі - адносна безалкагольных напіткаў, сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў.

Прыняцце пастановы дазволіць айчынным вытворцам, суб'ектам гандлю і імпарцёрам названых тавараў лепш падрыхтавацца да ўвядзення маркіроўкі і прасочвальнасці за таварамі, падкрэслілі ў МПЗ.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы