Рэспублiкi
Саўмін устанавіў, як разлічваць плату за паслугі пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры
Пастановай Савета Міністраў ад 3 верасня нумар 640 вызначаюцца парадак разліку платы за паслугі (работы), што аказваюцца (выконваюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, і склад эканамічна абгрунтаваных затрат на яе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Плата вызначаецца адным з наступных спосабаў: шляхам устанаўлення платы па кожным найменні паслуг (работ) або зыходзячы з кошту норма-гадзіны і норм часу на аказанне (выкананне) паслуг (работ).
Склад эканамічна абгрунтаваных затрат, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры, уключае: прамыя затраты - затраты, непасрэдна звязаныя з аказаннем (выкананнем) паслуг (работ) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, і агульнагаспадарчыя затраты, непасрэдна не звязаныя з аказаннем паслуг.
Да прамых затрат адносяцца: аплата працы і іншыя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы работнікаў, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у аказанні (выкананні) паслуг (работ), абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, страхавыя ўзносы па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, выкарыстоўваемыя матэрыялы, іншыя затраты, непасрэдна звязаныя з аказаннем (выкананнем) паслуг (работ) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.
Агульнагаспадарчыя затраты фарміруюць камунальныя паслугі, паслугі сувязі, паслугі пабочных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, аплата працы і іншыя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы работнікаў, якія не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў аказанні (выкананні) паслуг (работ), абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, страхавыя ўзносы па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, амартызацыя асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, лізінгавыя плацяжы, камандзіровачныя расходы, транспартныя затраты, падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы.
Урад даручыў дзяржаўным органам і арганізацыям, да кампетэнцыі якіх адносіцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы грамадскіх адносін, забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з пастановай і прыняць меры па яе рэалізацыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-