Рэспублiкi
Лукашэнка прыме ўдзел у Рэспубліканскім педсавеце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, паведамляе БЕЛТА.
У мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прымуць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел у Рэспубліканскім педсавеце таксама прымуць кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі.
Плануецца, што на педсавеце міністр адукацыі Андрэй Іванец даложыць пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмяркуюць шляхі павышэння якасці адукацыйнага працэсу на розных узроўнях, узаемадзеянне ВНУ з заказчыкамі кадраў і іншыя актуальныя пытанні гэтай сферы.
Для ўдзельнікаў Рэспубліканскага педсавета арганізавана выстаўка "Якасная адукацыя - моцная дзяржава".-0-