Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

16 ліпеня 2024

Галоўчанка абмеркаваў з Прэзідэнтам Венесуэлы развіццё краін ва ўмовах санкцыйнага націску

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў час сустрэчы закранулі тэму санкцыйнага націску на краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, Беларусь і Венесуэла знаходзяцца ў вельмі няпростай абстаноўцы. "У нас санкцый больш, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Але, як ні дзіўна, станоўчы эфект ад гэтых санкцый назіраецца ўжо цяпер. Ён праяўляецца ў росце прамысловай вытворчасці, асваенні новых сектараў эканомікі, пабудове ўласнай незалежнай навуковай, прамысловай базы. У нас проста няма іншага шляху".

Нікалас Мадура дапоўніў Рамана Галоўчанку: "Мы на адным шляху. Я захапляюся Беларуссю, бо вы змаглі знайсці свой уласны шлях. Пасля развалу Савецкага Саюза Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка цвёрда паставіў мэтай знайсці свой шлях развіцця і дабіўся гэтага. Я вельмі захапляюся ім".

"Я прывёз вам самыя цёплыя словы падтрымкі і ўпэўненасці ў вашай перамозе (у прэзідэнцкіх выбарах. - Заўвага БЕЛТА) ад вашага сябра Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Вы чалавек, які цвёрда ідзе па шляху нацыянальнага адраджэння і цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Нікалас Мадура таксама расказаў, што візіты ў Беларусь выбудавалі для яго арыенцір у забеспячэнні Венесуэлы сваімі прадуктамі харчавання. "Я ўсё думаў, калі я змагу зрабіць тое ж самае ў Венесуэле. Перадайце Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку наступнае: я буду чакаць яго тут з вельмі добрым абедам, і ўсё, што ён будзе каштаваць, - усё будзе мясцовай вытворчасці", - сказаў Прэзідэнт Венесуэлы.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Венесуэле. Далей ён накіруецца на Кубу і ў Нікарагуа. Задача ўрадавай дэлегацыі - развіццё супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы