Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

26 жніўня 2024

Забарона і абмежаванні на наведванне лесу не ўведзены толькі ў пяці раёнах Беларусі

Забарона і абмежаванні на наведванне лесу не ўведзены толькі ў пяці раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Наведванне лесу не абмежавана ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Расонскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.

Забарона на наведванне лесу дзейнічае ў 32 раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, у астатніх раёнах устаноўлены абмежаванні.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы