Рэгiёна
Выстава да 150-годдзя Бялыніцкага-Бірулі адкрыецца ў Магілёве 27 кастрычніка
Выстава "В.К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго асяроддзя", прысвечаная 150-годдзю мастака адкрыецца ў Магілёве 27 кастрычніка. Экспазіцыя размесціцца ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
На выставе будуць прадстаўлены работы мастакоў, якія акружалі Бялыніцкага-Бірулю на розных этапах яго жыцця і творчасці. Як адзначылі ў музеі, усе яны аказалі ўплыў на знакамітага мастака. На выставе прадставяць творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея: М.П. Багданава-Бельскага, І.Э. Грабара, С.Ю. Жукоўскага, М.А. Касаткіна, К.А. Каровіна, І.І. Левітана, В.Д. Паленава, І.М. Пранішнікава, І.Я. Рэпіна, А.С. Сцяпанава, В.В. Раждзественскага. Усе яны - прадстаўнікі рэалістычнай школы жывапісу, аднак у палотнах кожнага мастака адлюстроўваецца яго індывідуальнасць.
Акрамя гэтага, на выставе будуць прадстаўлены работы самога Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, якія не ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю музея. Гэта будуць нацюрморты, мемарыяльныя пейзажы, работы, прысвечаныя дачы "Чайка".
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна будзе да 26 лютага 2023 года.-0-