Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

8 чэрвеня 2023

Стадыён "Спартак" у Магілёве рыхтуецца прыняць тэставыя спаборніцтвы па стральбе з лука да ІІ Гульняў краін СНД

Стадыён "Спартак" у Магілёве рыхтуецца прыняць тэставыя спаборніцтвы па стральбе з лука да ІІ Гульняў краін СНД. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.

Рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама ў праграме адкрытых абласных спаборніцтваў пройдуць 6-9 чэрвеня, фіналы запланаваны на 9 чэрвеня.

"На стадыёне практычна завершаны знешнія фасадныя работы. Засталіся апошнія штрыхі, на заходняй трыбуне ўстанаўліваюцца новыя сядзенні. Гэтымі днямі наш стадыён будзе прымаць тэставыя спаборніцтвы па стральбе з лука - да нас з'едуцца спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны, - адзначыў ён. - Гэта будзе рэпетыцыя, якая дасць магчымасць вызначыць, ці ўсё гатова да прыёму і правядзення спаборніцтваў у жніўні".

На стадыён у Магілёве даставілі неабходнае абсталяванне, вядзецца ўстаноўка спецыяльных палатак. "Наша задача - правесці спаборніцтвы на высокім арганізацыйным узроўні не толькі для спартсменаў, а таксама для гасцей, турыстаў і жыхароў горада, - сказаў Дзмітрый Лацянкоў. - Для зручнасці магіляўчан і гасцей горада непадалёку ад стадыёна ў час II Гульняў краін СНД арганізуем спецыяльную фан-зону, дзе можна будзе глядзець трансляцыі, удзельнічаць у спартыўных інтэрактывах і актыўнасцях".

На стадыёне ўстанавілі новае табло - гэта святлодыёдная панэль памерам 6x9 м. Яна больш сучасная і яркая, а таксама мае спецыяльнае антыблікавае пакрыццё і абарону ад непагоды, інфармацыю на гэтай панэлі будзе добра відаць пад любым вуглом і пры любым надвор'і.

Стадыён "Спартак" разлічаны на 7,5 тыс. гледачоў. Да маючых адбыцца падзей тут замянілі каля 2,4 тыс. сядзенняў на заходняй трыбуне, астатнія - прывялі ў парадак. Для зручнасці спартсменаў уладкавалі раздзявалкі. Таксама частку стадыёна абсталявалі спецыяльнай ахоўнай сеткай - гэта трэба для прадухілення вылету стрэл на ажыўленую гарадскую вуліцу.

За ходам падрыхтоўкі да тэставых спаборніцтваў сочыць старшыня Беларускай федэрацыі стральбы з лука Мікалай Марусаў. "Практычна палавіну асноўнага складу нацыянальнай зборнай складаюць магілёўскія спартсмены. Тут даўно сфарміравалася моцная школа, з'яднаны трэнерскі склад. І яны ўжо каля 30 гадоў задаюць высокі тон беларускай стральбе з лука. Магчыма, менавіта таму спаборніцтвы па гэтым відзе спорту ў час II Гульняў краін СНД было вырашана праводзіць у Магілёве, - расказаў ён. - Стадыён першапачаткова не быў прызначаны для правядзення спаборніцтваў па стральбе з лука. Міністэрства спорту і турызму закупіла ўсё неабходнае абсталяванне. Цяпер наша задача - усё апрабаваць, пераканацца ў тым, што ўсяго дастаткова, каб правесці нашу частку спаборніцтваў на высокім і дастойным узроўні".

Як адзначыў Мікалай Марусаў, на сённяшні дзень заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах па стральбе з лука ў час II Гульняў краін СНД падалі спартсмены з 7 краін, уключаючы Беларусь. "Гэта будзе 28 мужчын і 28 жанчын. Аднак лічба яшчэ не канчатковая - мы прапанавалі паўдзельнічаць у нашым вялікім спартыўным свяце спартсменам з Кубы і Егіпта. І спадзяёмся, што яны адгукнуцца на наша запрашэнне", - адзначыў ён.

Удзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Гульняў краін СНД Беларусь будзе прымаць ужо ў жніўня. Яркія і відовішчныя выступленні спартсменаў убачаць жыхары ўсіх рэгіёнаў, паколькі кожная вобласць стане пляцоўкай, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па асобным відзе спорту. У Магілёве іх будзе два - стральба з лука і каратэ.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы