Рэгiёна
"Сіла добрага слова": Магілёўская абласная філармонія пакажа дзецям музычную казку
Магілёўская абласная філармонія рыхтуе музычную казку для дзяцей "Сіла добрага слова" па матывах казкі Алены Курак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Паводле задумы арганізатараў, дзеці і іх бацькі змогуць акунуцца ў гісторыю двух чарадзейных каралеўстваў - Добрых і Дрэнных слоў. Разам з галоўнай гераіняй казкі Варай гледачоў чакае няпросты і займальны шлях, сустрэча з захавальнікамі злога слова. І ўсё гэта дзеля таго, каб выратаваць яе брата ад чараў магутнага караля.
"Музычная казка "Сіла добрага слова" дапамагае ацаніць важнасць добрых слоў у нашым жыцці. Паказ парадуе маленькіх гледачоў і іх бацькоў багаццем музыкі і мноствам прыемных сюрпрызаў", - адзначылі ў філармоніі.
Паглядзець музычны паказ можна будзе 29 сакавіка. Пачатак у 11.00.-0-