Рэгiёна
14 лютага 2023
Рэалізацыю праекта "Культурная спадчына Беларусі" пачалі ў Магілёўскім цэнтры народнай творчасці
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы пачалі рэалізацыю рэспубліканскага праекта "Культурная спадчына Беларусі". Галоўная мэта праекта - стварыць пано "Карта Беларусі" памерам 3х2,5 м, якое будзе выраблена з дапамогай розных тэхнік ручной вышыўкі і адлюстроўваць асноўныя значныя элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна. Цяпер над стварэннем карты працуе майстар народных промыслаў са Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў Бялыніцкага раёна Дар'я Гануленка.На здымку: майстар народных промыслаў Свяцілавіцкага дома рамёстваў Бялыніцкага раёна Дар'я Гануленка.