Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

27 сакавіка 2024

Пархомчык: у Беларусі нарошчваюць вытворчасць пасажырскага транспарту

У Беларусі нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці пасажырскага транспарту. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час урачыстай перадачы Шклоўскаму раёну 15 пасажырскіх электробусаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам тых задач, якія стаялі па 2023 годзе па набыцці электратранспарту, мы не ў поўнай меры забяспечылі своечасовае выкананне існуючых заказаў. Некаторыя заказы перайшлі на першы квартал гэтага года. І мы з імі справіліся. Аб'ёмы вытворчасці растуць па двух нашых прадпрыемствах - "Мінскім аўтамабільным заводзе" і "Белкамунмашы", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле слоў Пятра Пархомчыка, цяпер перад прамысловымі прадпрыемствамі стаіць задача нарошчваць аб'ёмы вытворчасці, а таксама задаволіць усе патрэбнасці ў электробусах.

"Заказаў шмат. І гэта няпростая задача - павялічваць вытворчасць пасажырскага транспарту. Так, "Белкамунмаш" у сярэднім вырабляў у межах 130-140 машын у год. У мінулым годзе тут вырабілі каля 260-270 адзінак пасажырскага транспарту. Сюды ўваходзяць усе віды, - расказаў ён. - Яшчэ адна задача - наблізіцца да паказчыка каля 400. Мы разумеем, якая гэта складаная задача для прадпрыемства, аднак патрабуем, каб былі створаны адпаведныя вытворчыя магутнасці, і завод выйшаў на вытворчасць абазначанай колькасці тэхнікі, у ліку якой трамваі, тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы".

Сёння Шклоўскаму раёну ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі 15 пасажырскіх электробусаў, якія вырабілі на прадпрыемстве "Белкамунмаш". Такі важны і патрэбны падарунак стаў першай рэалізацыяй пілотнага праекта па забеспячэнні гарадоў электратранспартам. І, як адзначыў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, гэты праект заключае ў сабе некалькі важных напрамкаў: эканоміка, экалогія і імідж.

"Гэта сукупнасць усіх гэтых фактараў. Паколькі сучасныя электробусы - гэта не толькі эканомія дызельнага паліва. Яны дапамагаюць вырашыць экалагічныя пытанні, якія сёння актуальны для кожнага рэгіёна, - сказаў ён. - Сёння электробус - гэта самы сучасны від транспарту. І нашы машыны ні ў якай меры не ўступаюць імпартным аналагам. І прадпрыемства, якое выканала заказ для Шклоўскага раёна, загружана заказам не толькі на 2024 год, але і на 2025 год заключаем кантракты, прырастаючы з году ў год у двухразовым аб'ёме прамысловай вытворчасці".

Заўтра ўрачыстае мерапрыемства па перадачы новых пасажырскіх электробусаў пройдзе ў Жодзіне - гэта будзе яшчэ адзін этап рэалізацыі пілотнага праекта.

"У маштабах краіны падпісана адпаведная праграма па развіцці электратранспарту. І, вядома, пры падтрымцы губернатараў мы будзем рэалізоўваць такія пілотныя праекты ў цэлым па краіне. Пасля таго, як мы ацэнім вынікі работы электробусаў у Магілёўскай і Мінскай абласцях, мы будзем гэту праграму прадаўжаць", - рэзюмаваў Аляксандр Рагожнік.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы