Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

30 сакавіка 2023

Міждзяржаўны турнір па хакеі правядуць у Шклове да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

30 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Міждзяржаўны турнір па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, пройдзе з 31 сакавіка па 2 красавіка ў Шклове. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Марыя Сяржук.

Спартыўнае мерапрыемства збярэ на базе раённай СДЮШАР каля 100 удзельнікаў ва ўзросце ад 18 гадоў, у ліку якіх мужчынскія аматарскія каманды з Магілёва, Шклова і Смаленскай вобласці. Турнір праходзіць па кругавой сістэме ў дзвюх групах, падагульняючым этапам стануць стыкавыя матчы. Балельшчыкі і гледачы ўбачаць больш як 10 захапляючых і дынамічных гульняў.

"Турнір праводзіцца ўжо другі год і накіраваны на развіццё дружалюбных сувязей і беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы, абмен вопытам у падрыхтоўцы спартсменаў, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам", - падкрэсліла Марыя Сяржук.

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 1 красавіка ў 10.00, 2 красавіка запланаваны фінальныя матчы і ўшанаванне пераможцаў. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, узнагародзяць кубкамі, медалямі, дыпломамі і памятнымі падарункамі.

У ліку арганізатараў турніру - Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, прадстаўніцтва "Рассупрацоўніцтва" ў Беларусі, Шклоўскі райвыканкам, ДЮСШ Шклоўскага раёна.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы