Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

18 красавіка 2023

Мінэнерга: узровень лічбавізацыі энергетычнага комплексу Беларусі перавышае 60 працэнтаў

Узровень лічбавізацыі энергетычнага комплексу Беларусі перавышае 60 працэнтаў. Аб гэтым расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз у час наведвання стэнда арганізацый Мінэнерга на выставе "ТІБО", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Намеснік міністра назваў ключавыя напрамкі ўкаранення тэхналогій аўтаматызацыі і лічбавізацыі ў галіне. Сярод іх - кіраванне электрычнымі сеткамі і будаўніцтва новых лічбавых падстанцый. Добры прыклад такога праекта - падстанцыя 330 кВ "Магілёў". Гэта першая ў краіне цалкам лічбавая падстанцыя такога класа напружання. Увод аб'екта ў эксплуатацыю дазволіў павысіць надзейнасць электразабеспячэння Магілёўскага энергавузла, удвая скараціць памеры плошчаў пад абсталяванне. Дзякуючы высокай аўтаматызацыі працэсаў на падстанцыі не патрабуецца пастаяннай прысутнасці персаналу. Гэта істотна скарачае эксплуатацыйныя і працоўныя затраты па яе абслугоўванні. Усяго ў краіне 1,4 тыс. падстанцый з элементамі лічбавізацыі, шэсць - цалкам лічбавых.

Важным напрамкам работ па лічбавізацыі аб'ектаў электрасеткавага комплексу з'яўляецца развіццё "разумных", або Smart Grid сетак. Гэта тэхналогія грунтуецца на фарміраванні адзінай аўтаматызаванай сістэмы, якая ў рэальным часе дазваляе кантраляваць і кіраваць рэжымамі работы ЛЭП, уключаючы выпрацоўку, перадачу і спажыванне электраэнергіі. "Разумныя" электрычныя сеткі ў аўтаматычным рэжыме аператыўна рэагуюць на змяненні розных параметраў і дазваляюць ажыццяўляць бесперабойнае электразабеспячэнне з высокай эканамічнай эфектыўнасцю. Пілотныя праекты па ўкараненні тэхналогіі Smart Grid рэалізаваны ў Барысаўскім, Бабруйскім, Лёзненскім, Пінскім раёнах электрычных сетак.

"Плануецца, што аналагічныя праекты будуць выконвацца і ў іншых рэгіёнах. Такія планы ў нас ёсць", - адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, укараненне сучасных IT-рашэнняў - гэта і дадатковыя магчымасці па прадастаўленні якасна новых паслуг спажыўцам. "Напрыклад, у электраэнергетыцы для аўтаматызацыі ўліку электрычнай энергіі, электронныя лічыльнікі бытавых абанентаў, якія мы ўкараняем, аб'ядноўваюцца ў аўтаматызаваную сістэму "АСКУЭ-быт" з наступнай інтэграцыяй у АРІП", - расказаў Дзяніс Мароз.

Гэта дае магчымасць бытавым спажыўцам разлічвацца за электрычную энергію па тарыфах, дыферэнцыраваных па часавых перыядах, а таксама зніжаць свае расходы. На гэты час заменена ўжо больш за 4 млн лічыльнікаў на электронныя - гэта 90,6 працэнта ад іх агульнай колькасці.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы