Рэгiёна
23 лютага 2023
Мерапрыемствы да Дня абаронцы Айчыны адбыліся ў Магілёве
23 лютага на плошчы Славы ў Магілёве да Дня абаронцы Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню і праходжанне калон ваеннаслужачых Магілёўскага гарнізона. Урачыстасць сабрала на плошчы Славы амаль 2 тыс. чалавек. Ва ўскладанні кветак і вянкоў да Вечнага агню прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, працоўных калектываў і грамадскасці, ваеннаслужачыя і моладзь.