Рэгiёна
6 студзеня 2023
Ісачанка правёў сустрэчу з актывам Магілёўскай вобласці
6 студзеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з актывам рэгіёна. Удзельнікамі сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме сталі больш за 400 чалавек: члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дэпутаты абласнога, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх аб'яднанняў.