Рэгiёна
15 сакавіка 2023
Бенгальскае тыграня ў Магілёўскім заасадзе
15 сакавіка Магілёўскі заасад папоўніўся новымі жыхарамі - бенгальскім тыграняці і маладой пумай. Драпежнікі прыехалі з Ніжняга Ноўгарада. Яны прабылі ў дарозе 14 гадзін і пераадолелі адлегласць 1 тыс. км, каб на магілёўскай зямлі знайсці новы дом. У навасёлаў прыгожыя і прасторныя апартаменты: у пумы яны двухпавярховыя, а ў тыгра - двухпакаёвыя з вялікім акном і пасцеллю з саломы. Мянушкі жывёлам выберуць шляхам галасавання: на набытых білетах наведвальнікам прапануюць напісаць варыянты і пакінуць у спецыяльнай скрыні на тэрыторыі заасада.