Рэгiёна
Аграрыі Беларусі плануюць вырасціць больш за 1 млн т бульбы
Аграрыі Беларусі плануюць вырасціць больш за 1 млн т бульбы. Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун на прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтым годзе ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі пачалі сяўбу практычна на два тыдні раней і выйшлі на нядрэнныя тэмпы, - адзначыў Уладзімір Гракун. - Задача сельгасарганізацый - правесці гэтыя работы якасна і ў аптымальныя тэрміны, тым больш у Год якасці. Мы павінны атрымаць запланаваныя аб'ёмы прадукцыі - гэта больш як 10 млн т збожжа, уключаючы крыжакветныя культуры, 1,2 млн т бульбы, 55 тыс. т ільновалакна і іншае".
Паводле слоў намесніка міністра, для гэтага ў Беларусі ўсё ёсць. "Зачын па збожжавых культурах зроблены з восені. На гэты момант ідзе іх падкормка. Першая падкормка азімых збожжавых каласавых праведзена на 97 працэнтах плошчаў, на 92 працэнтах падкормлены крыжакветныя. Перазімоўка прайшла вельмі добра, спадзяёмся, што і развіццё будзе ісці нармальна, гібель знаходзіцца на ўзроўні натуральнай. Па азімых збожжавых - менш за 1 працэнт, па крыжакветных - каля 2 працэнтаў", - адзначыў ён.-0-