Рэгiёна
6 лютага 2024
Адборачны этап рэспубліканскага турніру МУС па хакеі пройдзе 7-9 лютага ў Шклове
У Шклове 7-9 лютага пройдзе адборачны этап першага рэспубліканскага турніру МУС па хакеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.Удзел у яркім і маштабным спартыўным мерапрыемстве прымуць зборныя каманды ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Віцебскага, Гомельскага і Магілёўскага аблвыканкамаў, а таксама Спецыялізаванага ліцэя МУС. За выхад у фінал спаборніцтваў яны пазмагаюцца на арэне Лядовага палаца спорту.
Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 7 лютага ў 12.00, пабалець арганізатары запрашаюць усіх жадаючых. Для гасцей разгорнецца мноства тэматычных і інтэрактыўных пляцовак, у тым ліку будзе прадстаўлена выстаўка рэтраспектыўнай і сучаснай міліцэйскай тэхнікі. Гледачы змогуць атрымаць асалоду не толькі ад відовішчнай гульні, але таксама пакаштаваць сапраўдную салдацкую кашу і салодкі чай.