Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
3 чэрвеня 2019

У ЗАТ «Вялікія Славені» поўным ходам ідзе корманарыхтоўка

Здаўна касавіца была адным з самых адказных перыядаў для вяскоўцаў. «Ідуць касцы, звіняць іх косы», – са школьнай парты памятаем мы радкі Якуба Коласа. Зараз замест касцоў у белых кашулях працуе магутная тэхніка. Але напараўнальны водар свежаскошанай травы стаіць над сенажацямі гэтаксама, як і стагоддзі таму…

Ад таго, наколькі паспяхова пройдзе корманарыхтоўка, залежыць зімоўка буйнога рагатага ската, якасць і колькасць малочнай і мясной прадукцыі. Таму і стараюцца аграрыі, ловяць кожную пагожую хвілінку.

«Травамі мы задаволены, – расказвае галоўны аграном ЗАТ «Вялікія Славені» Руслан Краўцоў. – Надвор’е паспрыяла таму, каб яны добра наліліся. На першым перыядзе вясны, праўда, крыху не хапіла вільгаці, але потым сітуацыя выправілася. І як толькі наступіла найлепшая фаза для кашэння – пачатак бутанізацыі для бабовых, выкід мяцёлкі для злакавых – наша тэхніка выехала на лугі».

Бабова-злакавыя сумесі клевера, цімафееўкі, люцэрны вырошчваюць у ЗАТ «Вялікія Славені» для нарыхтоўкі сенажа, на сена –яжа, якая лічыцца самай ранняй кармавой культурай. На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны вопытныя механізатары: Уладзімір і Аляксандр Сафронавы, Святаслаў і Алег Панталёвы, Петр Сіманькоў, Уладзімір Катлоўскі і іншыя.

Уладзімір Сафронаў у гаспадарцы працуе амаль 20 год. На сваім трактары «Атлес-946» ён заняты на разнастайных работах. Зараз займаецца кашэннем. Высокая вытворчасць касілкі КПР-9 дазваляе працалюбіваму механізатару скошваць да 90 га ў дзень. 

«У нашых планах нарыхтоўка 23 тысячы тон сенажа, 27 тысяч тон сіласа, 500 тон сена, – адзначае Руслан Краўцоў. – На сённяшні дзень працы ў самым разгары: па стану на 31 мая нарыхтавана 150 тон сена, 1111 тон сенажа, скошана 205 га мнагалетніх траў».

Як паведамілі нам ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, на апошні майскі дзень у раёне нарыхтавана 14011 тон сенажа і 167 тон сена. Сярод перадавікоў корманарыхтоўкі – ААТ «Новагарадзішчанскае», ААТ «Александрыйскае», ЗАТ «Вялікія Славені». 

Да спіса навін