Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
27 лістапада 2023

Новы турыстычны маршрут з'явіўся ў Быхаўскім раёне

Новы турыстычны маршрут "У Быхаў да Сапег" з'явіўся ў Быхаўскім раёне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Быхаўскім райвыканкаме.

У новы маршрут уключаны Быхаўскі замак, які размешчаны на тэрыторыі раённага цэнтра. Замак Хадкевічаў і Сапег уяўляе сабой яркі помнік архітэктуры XVI-XVII стагоддзяў. "Увесь час свайго існавання наш горад выдзяляўся на фоне іншых - ён быў важным ваенна-стратэгічным аб'ектам, прыкладам горада-крэпасці. А пабудаваны замак - неабходнае ўмацаванне, якое абараняе гарадскія межы і стрымлівае націск праціўніка", - адзначылі ў райвыканкаме.

Галоўная задача новага турыстычнага маршруту не толькі расказаць пра гісторыю абарончага збудавання, але і акунуць турыстаў у тую эпоху. А каб гэта стала магчымым, арганізатары закупілі касцюмы, якія да падрабязнасцей адлюстроўваюць перыяд гісторыі, калі Быхаўскі замак быў магутнай рэзідэнцыяй Сапег.

Першымі з новым турыстычным маршрутам азнаёміліся навучэнцы сярэдняй школы нумар 1 Быхава. "З надыходам цёплага перыяду новы маршрут пачне працаваць на поўную сілу. Усіх гасцей будзе чакаць яркі і цікавы тэатралізаваны паказ, займальны расказ аб гісторыі замка і нашага горада, - расказалі арганізатары. - Аптымальна праводзіць такія тэматычныя паказы для груп турыстаў ад 15 чалавек".

Як адзначылі ў райвыканкаме, новы турмаршрут у будучым можа прэтэндаваць на званне брэнда Быхаўскага раёна.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін