Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
28 жніўня 2019

Магілёўскі аблдрамтэатр адкрые новы сезон прэм'ерай паводле Дастаеўскага

Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрые 12 верасня прэм'ерай спектакля "Дзядзечкаў сон", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Спектакль да паказу паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага падрыхтаваў рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Музыку напісала рэжысёр Кацярына Аверкава. Галоўную ролю выконвае артыст Магілёўскага абласнога тэатра лялек, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц. У спектаклі таксама заняты артысты Алена Крыванос, Анжаліка Барчан, Вераніка Баранава, Андрэй Корзан, Павел Зароўскі, Яўгенія Белацаркоўская, Вольга Насулька, Кацярына Кондалева і інш.

У аснове сюжэту гісторыя, якая здарылася ў павятовым горадзе М. Ціхая правінцыя ўзрушана прыездам зайздроснага жаніха, багатага князя К. Ад гэтага мясцовы бамонд ахапіла гарачка. Закручваюцца такія інтрыгі, што рэальнасць здаецца сном.

Аповесць "Дзядзечкаў сон" Фёдар Дастаеўскі стварыў у сібірскай ссылцы. Баючыся цэнзуры, геніяльны пісьменнік, як ён сам выказваўся, "міжвольна напісаў штучку галубінай лагоднасці і цудоўнай нявіннасці". Але яна атрымалася вельмі нават вострай і нават сёння гучыць даволі свежа і пазнавальна, нягледзячы на 160-гадовы ўзрост.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін