Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

21 лістапада 2017

Зарплаты некаторых бюджэтнікаў вырастуць з 1 снежня

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплаты некаторых бюджэтнікаў вырастуць з 1 снежня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 лістапада нумар 863 "Аб павышэнні тарыфных акладаў (ставак) асобным катэгорыям работнікаў", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пастановай прадугледжваецца змяненне дыяпазону карэкціруючых каэфіцыентаў, што прымяняюцца да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў. Рэалізацыя гэтай меры дасць магчымасць павысіць узровень аплаты працы работнікаў, якія тарыфікуюцца 1-17-м разрадамі. Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 4-ы разрады.

Акрамя таго, прадугледжана павелічэнне з 15 працэнтаў да 25 працэнтаў памеру павышэння тарыфных акладаў (ставак) работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных устаноў, паколькі ў адпаведных галінах адзначаецца найбольш нізкі памер сярэдняй заработнай платы (у параўнанні з іншымі галінамі бюджэтнай сферы). Пры гэтым такое павышэнне ўстанаўліваецца толькі работнікам, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці ўстаноў.

Прадугледжаныя пастановай меры ў цэлым дадуць магчымасць павысіць узровень зарплаты ў сярэднім на 7,1 працэнта, а таксама забяспечыць яе збалансаваны рост і захаванне дыферэнцыяцыі ў аплаце працы.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана ўвесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, памеры якіх вызначаны гэтай пастановай.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік зарплаты работнікаў у адпаведнасці з устаноўленымі памерамі карэкціруючых каэфіцыентаў і павышэннем тарыфных акладаў (ставак).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы