Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

4 студзеня 2020

Саўмін зацвердзіў план работы на І паўгоддзе

План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на І паўгоддзе 2020 года зацверджаны пастановай урада ад 31 снежня 2019 года нумар 955, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Саўміна.

На пасяджэннях Савета Міністраў плануецца разгледзець вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2019 год, а таксама за студзень - сакавік 2020-га.

Вынікі работы па працаўладкаванні грамадзян, выяўленні даходаў фізічных асоб, скрытых ад падаткаабкладання, рэсацыялізацыі асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, абмяркуюць на пасяджэннях Прэзідыума Саўміна. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі будзе работа прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць дзяржаве, стан спраў у сельскай гаспадарцы і выкананне даручэнняў па павышэнні яе эфектыўнасці, а таксама вынікі аказання арганізацыям дзяржпадтрымкі ў 2019 годзе і выкананне ўмоў яе прадастаўлення.

Плануюцца да разгляду праект канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года.

На пасяджэннях размова таксама пойдзе аб канцэптуальных асновах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021 год і на перыяд да 2023 года, напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2021 год і сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2021-2023 гады.

Усяго ў план работы ўключана 18 пытанняў.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы