Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 верасня 2017

Лукашэнка: выхаваць дастойных грамадзян Беларусі можна толькі сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай парты, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.

"1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы шчырай удзячнасці педагогам. "Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярплівасць дапамагаюць падрастаючаму пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы