Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

25 ліпеня 2022

Дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічаць у Беларусі з 1 жніўня

З 1 жніўня ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Дапамога на першае дзіця з 1 жніўня 2022 года па 31 студзеня 2023 года складзе Br556,05, на другое і наступных дзяцей - Br635,48, на дзіця-інваліда - Br714,92.

Тэмп росту названых дапамог - 103,1 працэнта да паказчыка ліпеня бягучага года і 112,2 працэнта ў параўнанні са жніўнем 2021-га.

Як адзначылі ў міністэрстве, у адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў пераразлічваюцца два разы ў год - з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер дапамогі на першае дзіця складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў выплачваюцца на 238,6 тыс. дзяцей. Расходы на іх выплату ў гэтым годзе складуць Br1,7 млрд. З іх каля Br100 млн у сувязі з іх павышэннем з 1 жніўня (на 3,1 працэнта).-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы