Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

3 жніўня 2022

Жыллёвыя пытанні, узаемаадносіны ўлады і фермераў. Ісачанка правёў прыём грамадзян

3 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Паляпшэнне жыллёвых умоў, узаемаадносіны ўлады і фермераў - з такімі праблемамі звярнуліся сёння жыхары Магілёўскай вобласці да старшыні аблвыканкама Анатоля Івачанкі ў час праведзенага ім асабістага прыёму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з прыйшоўшых на прыём быў жыхар Магілёва. Яго пытанне датычылася паляпшэння жыллёвых умоў. Малады чалавек расказаў, што ў 2003 годзе яго бацьку і маці пазбавілі бацькоўскіх правоў. Амаль паўгода ён прабыў у інтэрнатнай установе, а пасля яго забралі ў прыёмную сям'ю. З 2004 года ён знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, мае статус дзіцяці-сіраты. Ён расказаў, што чарга на атрыманне жылля рухаецца марудна, сацыяльнае жыллё для такіх людзей не будуецца. Малады чалавек адзначыў, што не зможа пабудаваць жыллё самастойна. А службовыя асобы па месцы знаходжання на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў не прапанавалі маладому чалавеку да 23 гадоў атрымаць арэнднае жыллё з далейшай магчымасцю пераводу яго ў статус сацыяльнага. Як аказалася, сацыяльная служба наогул не ведала аб існаванні гэтага маладога чалавека. Адміністрацыя каледжа ў Гомелі, дзе ён вучыўся, не падала неабходных дакументаў у сацслужбу Магілёўскай вобласці.

Губернатар уважліва выслухаў прыйшоўшага на прыём, задаў удакладняючыя пытанні прысутным. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў адзначыў, што на гэты час заяўнік атрымаў пакой у інтэрнаце. І шляхоў вырашэння існуючай сітуацыі некалькі. "Ёсць варыянт чакаць сваёй чаргі на атрыманне сацыяльнага жылля, атрымаць арэнднае жыллё. Яшчэ адзін шлях - будаваць сваё жыллё. Для гэтага можна атрымаць ільготны крэдыт", - адзначыў Уладзімір Цумараў.

Анатоль Ісачанка сказаў, што гэта пытанне будзе дадаткова вывучана, разгледжаны ўсе варыянты вырашэння праблемы, каб даць поўны і кампетэнтны адказ.

Магіляўчанка прыйшла на прыём да губернатара з-за таго, што была не згодна з рашэннем суда. Жанчына арандавала памяшканне на першым паверсе ў двухпавярховым жылым доме. Яна абсталявала там кальян-бар. Жыхары дома сталі скардзіцца на шум у бары ў начны час. Быў нават калектыўны зварот на перадачу аднаго з тэлеканалаў нашай краіны. Гарвыканкам сабраў камісію, якая пастанавіла абмежаваць работу названай установы да 23.00. Аднак гэта ўмова пастаянна парушалася, аб чым сведчаць званкі ў міліцыю. Арэндадавец прыняў рашэнне разарваць дагаворныя адносіны з магіляўчанкай. Такое рашэнне жанчыне не спадабалася, яна падала іскавую заяву ў суд. Аднак у судзе яе не падтрымалі. "Я не маю паўнамоцтваў уплываць на рашэнне суда", - адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Жыхар Магілёва прыйшоў на прыём грамадзян з цэлым спісам пытанняў. Гараджаніна непакоіць стан рынкаў абласнога цэнтра. Ён адзначыў, што стыхійны гандаль стварае аварыйныя сітуацыі і псуе выгляд горада ў цэлым. Мужчына заявіў, што з гэтым пытаннем неаднаразова звяртаўся ва ўсе службы і структуры: ад гарвыканкама да ДАІ і УУС. Як яшчэ адну праблему для горада мясцовы жыхар бачыць электрасамакаты, а дакладней - адсутнасць спецыяльных парковак для іх. Асаблівую ўвагу гараджанін заклікае ўдзяліць добраўпарадкаванню дваровых тэрыторый і стану дзіцячых гульнявых пляцовак. Мужчына сцвярджае, што ніхто не прымае ніякіх мер, нягледзячы на службовыя абавязкі адпаведных адказных асоб і заканадаўства краіны.

Губернатар адзначыў, што гэты чалавек у некаторых пытаннях мае рацыю. І даў даручэнне прывесці ў парадак названыя заяўнікам дваровыя тэрыторыі і ўстараніць названыя недахопы. "Мы прымаем меры, проста нельга рабіць усё і адразу. У горадзе праходзіла акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторый. Калі ўбачылі - нешта не так, можна не пісаць, а выйсці і дапамагчы навесці парадак", - адзначыў Анатоль Ісачанка.

Розныя пытанні ўзнялі кіраўнікі трох сялянска-фермерскіх гаспадарак Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў. Яны датычыліся як агульных узаемаадносін з мясцовымі ўладамі (у прыватнасці, адтэрміноўкі плацяжоў за паліва, выдачы мінеральных угнаенняў), так і больш асабістых. Адзін з заяўнікаў пацікавіўся, ці можна набыць ва ўласнасць гаспадарчыя пабудовы і зернесушылку, якія не выкарыстоўваюцца гаспадаркай у Магілёўскім раёне. А вось фермер са Шклоўскага раёна выказаў апасенне, што не зможа справіцца з уборкай ураджаю: зямлі шмат, а камбайнаў усяго 3. Анатоль Ісачанка адзначыў, што многія пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку. Пытанні надбавак і субсідый будуць адрэгуляваны да наступнага года. А ў адносінах да гаспадарчых аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, - галоўнае рабіць усё згодна з законам, тут перашкод няма.

"І для ўборкі ўраджаю, калі ёсць такая неабходнасць, дапаможам тэхнікай", - запэўніў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Падводзячы вынікі праведзенага прыёму грамадзян, Анатоль Ісачанка адзначыў, сустрэча ў цэлым прайшла адкрыта і па сутнасці. "У фермераў пытанні ёсць, былі і будуць. У іх прыватныя гаспадаркі, вытворчасці, таму заўсёды ўзнікаюць пытанні. І сёння з гэтымі пытаннямі прыйшлі. Мы дэталёва ўсё разабралі, часткова праблемы вырашаны, - сказаў ён. - Далей дамовіліся сустрэцца пасля ўборкі, будзем вырашаць ужо іншыя пытанні, якія ёсць у фермераў. Правядзём рэвізію, паглядзім, хто як працаваў. Падвядзём вынікі, вынесем іх на абмеркаванне з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб. Мы і далей будзем падтрымліваць фермерскі рух. Але тых, хто сапраўды працуе на зямлі. У гэтым пытанні ёсць разуменне: вызначаны падыход па яго развіцці".

Губернатар заявіў, што пры неабходнасці вобласць дапаможа фермерам і ва ўборцы ўраджаю. "Можна знайсці рашэнне і па набыцці тэхнікі - у гаспадарках ёсць разукамплектаваныя камбайны. Яны прыйшлі ў непрыгоднасць, у некаторых скончыўся тэрмін амартызацыі. Гэта тэхніка паступае ў сэрвісную арганізацыю, дзе яе па магчымасці аднаўляюць. Адрамантаваныя ідуць у работу, а тыя, што аднавіць немагчыма, разбіраем на вузлы і агрэгаты і аддаём у гаспадаркі ў якасці дэталей. Ужо аднавілі каля васьмі такіх адзінак. Сёння фермер звярнуўся за дапамогай. Прапанаваў паглядзець у "Аграмашсэрвісе" варыянты, якія могуць абысціся значна танней, чым купля новай тэхнікі".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы