Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

20 ліпеня 2022

Уік-энд у музеі: магіляўчанам раскажуць аб шакаладзе і ўзнікненні друкарскай справы ў рэгіёне

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава ў бліжэйшыя выхадныя наведвальнікам раскажуць аб шакаладзе і ўзнікненні друкарскай справы ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.

Інтэрактыўныя музейныя заняткі "Шакалад" пройдуць 23 ліпеня. У музеі запэўніваюць, што сустрэча стане цудоўнай магчымасцю ўзняць настрой і даведацца больш аб незвычайна смачным і ўсімі любімым прадукце. "Мы раскажам, якое дачыненне да шакаладу маюць індзейцы, як яго рыхтуюць і дзе ён расце, а таксама чаму раней ласунак быў даступны не ўсім. Акрамя таго, наведвальнікі даведаюцца аб уплыве шакаладу на сусветную культуру і шэдэўрах сусветнага жывапісу, у якіх адлюстраваліся любоў да яго".

Заняткі "Друкарская справа ў гісторыі Магілёва" адбудуцца 24 ліпеня. На экскурсіі-лекцыі можна азнаёміцца з гісторыяй узнікнення друкарскай справы на Магілёўшчыне і даведацца, якую ролю адыграла друкарня ў распаўсюджванні асветы на тэрыторыі Беларусі і Расіі. У дапаўненне да экскурсіі ва ўдзельнікаў заняткаў будзе магчымасць выбраць паштовую адкрытку і падпісаць яе для сваіх родных і блізкіх.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы